чтобы выполнить задание нужно прочитать твор(бел лит)"Жураулиный Крык"

 

напишите сачыненне па аповесци пад назвай "Выпрабаванне вайной" , узяушы для характырыстыки аднаго с персанажа

29 декабря 2012 - Администратор

чтобы выполнить задание нужно прочитать твор(бел лит)"Жураулиный Крык"

 

напишите сачыненне па аповесци пад назвай "Выпрабаванне вайной" , узяушы для характырыстыки аднаго с персанажа у аповесци!!(и кста, пишите на беларусском языке)

 

ПЛАН САЧЫННЯ

1. В. Быкау письменник яки праудзива алдюстроувае вайну

2. Характарыстыка:(берите любого персанажа и описывайте)

a)месца героя сярод иншых персанажау

б)партрэт героя

в)даваеннае жыццё

г)рысы характару

д)адносины героя да людзей

е)паводзины у час бою

3. Якое уражанне зробиу герой твора на мяне

 

Кто это сделает, я буду оч признателен, пожалуйсто помогите мне)))

Ответ:

 

Выпрабаванне вайной (па твору Васіля Быкава "Жураўліны крык") (1)

Мэта жыцця, кажуць, поўныя сілы,

з доляй змагацца да самай магілы,

веры не траціць і страху не мець,

смела байцамі памерці, згарэць.

Наталля Арсеннева

У беларускай літаратуры ёсць шэраг твораў пра вайну: «Векапомныя дні» М.Лынькова, «Мінскі напрамак» І.Мележа, «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна, але найбольш за ўсіх іх у В.Быкава. У сваіх творах пісьменнік апісвае, здавалася б, зусім нязначныя выпадкі з франтавых будняў. Героі аповесцяў і апавяданняў В.Быкава, радавыя салдаты і малодшыя афіцэры, дзейнічаюць на працягу некалькіх сутак або нават гадзін у экстрэмальных умовах, але ў гэтыя моманты правяраюцца не толькі фізічныя магчымасці, але і маральная трываласць чалавека, яго душэўная моц.

У аповесці «Жураўліны крык» паказана, як невялікая група байцоў цаною ўласнага жыцця забяспечвае адыход нашых войскаў. Гэты адказны момант дапамог з розных бакоў раскрыцца кожнаму з іх. Мужна памірае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага, зусім не ваенны чалавек, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Фішар. Фанабэрысты і самаўпэўнены Алік Агееў за здраду быў расстраляны. Як здраднік гіне і Іван Пшанічны. Як сапраўдны герой з адзінай гранатай уступав ў смяртэльную схватку з танкамі Васіль Глечык.

Два чалавекі, Іван Пшанічны і Алік Аўсееў, не вытрымалі выпрабавання вайной. У самы адказны час, калі патрабаваліся мужнасць, узаемадапамога, яны здрадзілі. Здрадзілі сваім сябрам, народу, Радзіме. Пшанічны меў задание ў саставе ўзвода затрымаць на пэўны час праціўніка. I калі таварышы змагаліся на рубяжы да апошняй кроплі крыві, ён перабег да ворага. Пшанічны, пакрыўджаны Савецкай уладай, здрадзіў Радзіме ўжо тады, калі прысягаў для формы, а сам радаваўся прыходу фашыстаў. Ён здрадзіў не ад страху, а абдумана. Калі б Пшанічнаму давялося ваяваць на фашысцкім баку, я думаю, што ён касіў бы з асаблівай жорсткасцю, не разбіраючыся, хто яны, яго ахвяры: старыя, дзеці, жанчыны.

Алік Аўсееў таксама не вытрымаў выпрабавання боем. У самы адказны момант нядаўні выпускнік ваеннага вучылішча змаладушнічаў. Ён убачыў, што становішча ўскладнілася, і вырашыў уцячы, але быў затрыманы байцом Глечыкам. Аўсеева прывяло да здрады шкурніцтва і эгаізм. Ён лічыў вайну месцам, дзе можна праславіцца, атрымаць узнагароды. А калі сапраўды запахла порахам і крывёй, адразу накіраваўся ў кусты.

Фінал аповесці трагічны. Усе загінулі. Але адны загінулі мужна і самаахвярна, усведамляючы важнасць і неабходнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля Радзімы — яны дастойна прайшлі выпрабаванне вайной. А другія, згубіўшы сумленне і годнасць, — як здраднікі.

Источник: https://znanija.com/task/188760

Теги: персанаж
Рейтинг: 0 Голосов: 0 5934 просмотра
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!